У дзіцячым садзе №23 г. Светлагорска стартаваў праект «Моўны ланцужок: ад сэрца да сэрца». Гэтай восенню, такой цёплай і шчодрай на цуды, выхаванцы разам з педагогамі адкрываюць для сябе хараство беларускага слова. Восень — сапраўдны цуд! У час шчырых гутарак дзеці з замілаваннем разважалі, што для кожнага з іх ёсць сапраўдным цудам. Перадаючы адзін аднаму гэтыя шчырыя думкі, яны вучацца размаўляць ад сэрца да сэрца.
#МОЎНЫЛАНЦУЖОК











