dety
Рейтинг:   / 1
ПлохоОтлично 

Уадпаведнасці з пастановамі Міністэрстваадукацыі, унесены змены ў палажэнні, якія вызначаюць функцыі папячыцельскага савета і бацькоўскага камітэта школы, дзіцячага сада, ліцэя, каледжа. Згодна з дакументамі, бацькоўскі камітэт не мае права збі­раць наяўныя сродкі на патрэбы ўстановы адукацыі.

“Калі бацькі хочуць пералічыць грошы школе, яны могуць гэта зрабіць добраахвотна толькі праз банк і па пагадненні з папячыцельскім саветам”, — патлумачыла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.

Размова ідзе аб любых зборах: аказанне дапамогі ў рамонце класа або групы, закупка паперы для прынтара, пітной вады. Пры гэтым ніякія квітанцыі кіраўнік установы адукацыі або папячыцельскі савет не павінны прасіць у бацькоў вучняў.

Юлія Барадун падкрэсліла, што ўсе фінансавыя пытанні будуць вырашацца толькі праз папячыцельскі савет. Калі хтосьці з бацькоў выказаў жаданне дапамагчы, папячыцельскі савет установы адукацыі прадаставіць разліковы рахунак, на які можна пералічыць сродкі.

Папячыцельскі савет з’яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці і развіцця ўстановы. У яго ўваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва школы, бацькі, дабрачынцы, шэфскія арганізацыі.

         Да функцый бацькоўскага камітэта адносіцца садзейнічанне забеспячэнню аптымальных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу, правядзенне растлумачальнай і кансультацыйнай работы сярод бацькоў вучняў аб іх правах і абавязках, распаўсюджванне лепшага вопыту сямейнага выхавання, садзейнічанне ў правядзенні фізкультурна-аздараўленчых, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў, узаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі па пытанні прапаганды традыцый установы адукацыі.