Главная » Беларуская скарбонка » Паволе казкі “Што падумаў вожык” Впалянціны Асеевай

Свободные места ДУ

Паволе казкі “Што падумаў вожык” Впалянціны Асеевай

Дзеючыя асобы: Іванка, Васілёк (хлопчыкі), вядучы, зайчык, паляўнічы, ваверка, мядзьведзь, баба, вожык, цукеркі.

(Хлопчык Васілёк есць цукерку, да яго падыходзіць Іванка, хлопчык хавае цукерку, спалохана)

Іванка: Васілёк, пайшлі з намі гуляць

Васілёк: Не, не хачу! (Адмахваецца)

Іванка: Сягоння мы збіраемся на дзіцячай пляцоўцы, будзем гуляць у новую гульню. Будзе цікава.

Васілёк: Не, не хачу!

Іванка: Як хочаш. Я пайшоў да сваіх сяброў.

Васілёк: Хіба гэта сяброўства, бегаць за мячом па дзіцячай пляцоўцы! Лепш вазьму збанок з варэннем і пачастуюся.

Вядучы: У Васілька не было сяброў. Ніхто чамусці з ім не хацеў сябраваць. Падумаў Васілёк і рашыў пайсці ў лес і там пашукаць сабе таварыша. (Гучыць музыка, хлопчык ідзе ў лес пад музыку).

Вядучы: Ідзе па дарозе Васілёк і бачыць на пялянцы зайчыка.

Васілёк: Зайчык, зайчык! Хочаш быць маім таварышам?

Зайчык: Вельмі хачу!

(Гучыць вясёлая музыка. Зайчык і Васілёк пайшлі разам танцуючы. На сустрач паляўнічы. Заяц спалохаўся, схаваўся за куст.)

Паляўнічы: Хлопчык, хлопчык, ці не бачыў ты зайца?

Васілёк: Не, не бачыў!

Паляўнічы: Вось табе смачная цукерка. Можа, дзе бачыў зайчыка?

Васілёк: (бярэ у паляўнічага цукерку): Бачыў, дзядзечка.

Паляўнічы: А дзе ён?

Васілёк: (паказвае у бок) Дык вунь ён за кустом сядзіць.

(Стрэліў паляўнічы, заяц выбягае с крыкам)

Заяц: Ой,ой. Дык ты ж Васілёк здраднік, здраднік.

Вожык: (з кустоў): Ненадзейны друг страшней за ядавітага ворага (знікае)

Вядучы: Ідзе хлопчык адзін па лесе. Зайшло сонейка. Падзьмуў ветрык. Сеў хлопчык і задумаўся.

Васілёк: Сумна аднаму жыць на свеце!

Музыка. Раптам зяўляецца вавёрка.

Ваверка: Хлопчык, хлопчык, што ты тут робіш?

Васілёк: Таварыша шукаю.

Вавёрка: Хочаш быць маім таварышам?

Васілёк: (узрадвана): Хачу. Вельмі хачу!

Ваверка: Тады хадзі да мяне ў госці. Частуйся, калі ласка, арэшкамі, грыбамі, ягадамі.

Васілёк: (частуецца) Ой, як смачна!

Ваверка: Еш і кладзіся спаць.

(Гучыць музыка калыханкі. Васілёк засынае.)

Васілёк: (прачнуўшыся) Пакуль ваверка спіць залезу у вавёрчыну скрыначку і перасыплю ў кішэню арэхі, ягады і ўцяку. Мне гэтых пачастункаў надоўга хопіць, а вавёрка сабе яшчэ назбірае (выходзіць).

Вожык: (з-за куста) Ненадзейны друг страшней за ядавітага ворага (знікае).

(Хлопчык ідзе далей. Яму сустракаецца мядзьведзь.)

Мядзьведзь: Хлопчык, хлопчык, ты куды ідзеш?

Васілёк: (спалохана): Та-та-таварыша шукаю.

Мядзьведзь: Хочаш быць маім таварышам!

Васілёк: Хачу.

(Пад музыку мядзьведзь і Васілёк пайшлі далей. Чуецца брэх сабак.)

Васілек: Ой, як страшна! Не пакідай мяне, дружа – мядзьведзь.

Мядзьведзь: Я сваіх таварышаў у бядзе не кідаю. Пабеглі разам! (Бягуць)

Васілёк: Хутчэй! Хутчэй!

(Хлопчык і мядзьведзь уцякаюць ад сабак.)

Мядзьведзь: Стаміўся я. Трохі пасплю, а ты павартуй.

(Мядзьведзь спіць. Хлопчык есць цукерку.)

Баба: (ідзе, спыняецца каля мядзьведзя): Чый гэта мядзьведзь?

Васілёк: Мой!

Баба: Прадай мне яго, я табе грошай заплачу.

Васілёк: Добра, давай грошы (бярэ грошы).

Мядзьведзь: (прачнуўшыся уцякае і крычыць) Здраднік ты! Ты не сябар, здраднік ты!

Баба: Мядзьведзь уцёк, аддавай грошы (забірае)

Вожык: Ненадзейны друг страшней за ядавітага ворага (знікае).

Васілёк: Што я зрабіў не так. Чаму ўсе ад мяне ўцякаюць? Зайчык, дзе ты? Ваверка! Мішка! Дзе вы?

Я ўсё зразумеў. Сябрамі не кідаюцца. Няможна прадаваць сваіх сяброў, няможна ім здраджваць. Я не буду так рабіць! Сябрамі трэба даражыць! Вельмі сумна быць аднаму. (Гучыць сумная музыка)

Мядзьведзь: Ваверка, зайчык давайце прабачым Васілька, мне здаецца ён ўсё зразумеў.

Ваверка, зайчык: Давайце.

Васілёк: Дзякуй вам мае сябры. Я вельмі рады, што вы мяне прабачылі. (Гучыць вясёлая музыка)

Вожык: (з-за куста): Даражыце сяброўствам. Паважайце сваіх таварышаў. Шчаслівы той чалавек — у каго ёсць надзейныя сябры!

(Выходзяць кланяюцца.)